Выканкам МАК працягнуў санкцыі супраць беларускіх спартоўцаў

МАК працягнуў санкцыі супраць беларускіх спартоўцаў / pixabay.com

Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) пакінуў у сіле рэкамендацыі пра санкцыі супрацьспартоўцаў Беларусі і Расіі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МАК Марк Адамс.

"Пазіцыя не змянілася. Ахоўныя меры, якія дзейнічаюць з лютага, застаюцца ў сіле. Цяпер было б няправільна ўдавацца ў дэталі. Як сказаў раней прэзідэнт МАК Томас Бах, зараз не час здымаць санкцыі ў дачыненні да Расiі і Беларусі", — перадае tribuna.com словы Адамса.

Санкцыі супраць беларускіх і расійскіх спартоўцаў сталі рэакцыяй на вайну, якую Расія вядзе супраць Украіны, у тым ліку выкарыстоўваючы тэрыторыю Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.