Выканаўцам абавязкаў старшыні Дзяржкамваенпраму стаў Ігар Дземідзенка

Выканаўцам абавязкаў старшыні Дзяржкамваенпраму стаў Ігар Дземідзенка

Выканаўцам абавязкаў старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі прызначаны Ігар Дземідзенка. Гэтая інфармацыя з'явілася на сайце ведамства. Дагэтуль Дземідзенка займаў пасаду першага намесніка старшыні Дзяржкамваенпрама.

Як паведамляецца на сайце ведамства, Дземідзенка нарадзіўся 18 жніўня 1967 года ў Бабруйску Магілёўскай вобласці. У 1988 годзе ён закончыў Палтаўскую вышэйшую зенітную ракетную камандную вучэльню, у 2006-м — камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Беларусі (з дыпломам з адзнакай і залатым медалём). У 2010 годзе Дземідзенка закончыў Ваенную акадэмію Генштаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

У 2012-2014 гадах ён быў камандуючым войскамі аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі. Са снежня 2014 года займаў пасаду начальніка галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл.

Першым намеснікам старшыні Дзякамваенпраму Дземідзенка быў прызначаны 21 снежня 2016 года.

Як паведамляла Еўрарадыё, былы старшыня камітэта Сяргей Гурулёў быў вызвалены ад сваёй пасады 20 чэрвеня. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі