"Выбіваюць наймацнейшых" — у чым прычына паразы Канапацкай і Анісім?

"Выбіваюць наймацнейшых" — у чым прычына паразы Канапацкай і Анісім?

Толькі 558 чалавек з 703 вылучэнцаў былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. І двух апазіцыйных дэпутатаў дзейнага парламента Алены Анісім і Ганны Канапацкай у гэтым спісе няма — ім адмовілі ў рэгістрацыі. Абедзве ішлі на выбары выключна шляхам збору подпісаў і ў абедзвюх камісіі забракавалі крытычную колькасць подпісаў.


Выбівалі наймацнейшых ці справа ў банальных памылках у падпісных лістах? Ці можна па выніках рэгістрацыі кандыдатаў рабіць выснову, што ўлады скіраваныя на фармаванне цалкам "стэрыльнага" парламента? Ці патрэбна сёння ўладзе апазіцыя ў парламенце хаця б у мінімальнай колькасці і навошта? Чым будуць займацца і ці не лічаць тры гады ў парламенце страчаным часам?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім і Ганна Канапацкая

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі