Вы тут

Выбары толькі пачаліся, а там ужо шмат цікавага!

Фота Паўла Левінава / www.facebook.com/bhc.vitebsk

Парламенцкая кампанія стартанула – пачалася рэгістрацыя ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. І адразу стала цікава. Сярод тых, хто плануе трапіць у парламент, — “Міс Беларусь — 2018” Марыя Васілевіч, экс-міністр інфармацыі Лілія Ананіч, суддзя Вярхоўнага Суда, кіраўнік праўладнага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Генадзь Давыдзька, амбасадар Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных і гэтак далей.

Ці можна ўжо прагназаваць, хто з патэнцыйных кандыдатаў атрымае дэпутацкі мандат? Што азначае, калі такія людзі ідуць у парламент шляхам збору подпісаў? Калі ў спісах з’явяцца рэальныя прэтэндэнты на месца ў парламенце?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі і палітолаг Юрый Чавусаў.