Выбары прэзідэнта Арменіі выйграў Серж Саркісян

Цэнтрвыбаркам Арменіі абвясціў аб перамозе прэм'ер-міністра Сержа Саркісяна на выбарах прэзідэнта краіны. Пасля апрацоўкі ста адсоткаў бюлетэняў вынік кіраўніка ўрада склаў 52,86% галасоў.
У сувязі з тым, што Саркісян атрымаў падтрымку больш за палову выбаршчыкаў, другі тур галасавання не спатрэбіцца. Яго галоўны сапернік, былы прэзідэнт краіны Лявон Тэр-Петрасян, па дадзеных ЦВК, набраў 21,5% галасоў.

На пост прэзідэнта балатаваліся дзевяць кандыдатаў. Дзеючы кіраўнік краіны Роберт Качаран у выбарах не ўдзельнічаў, паколькі двойчы займаў пост прэзідэнта.

РИА Новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі