Выбары-2025: чаго спяшаецца рэжым і як адрэагуюць дэмсілы — эфір

Арцём Брухан

Арцём Брухан / Еўрарадыё

Паводле інфармацыі BELPOL, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 23 лютага 2025-га. Аб'яднанне былых беларускіх сілавікоў спасылаецца на свае крыніцы ў РБ. Сцвярджаецца, што падрабязныя планы "выбарчай кампаніі" ўжо распрацаваныя. У пачатку жніўня 2024 года ва ўсіх аблвыканкамах прайшла іх "абарона". Гэтыя мерапрыемствы "былі зашыфраваныя" пад "падрыхтоўку да новага навучальнага года".

Ці магчыма за такі час арганізаваць выбарчую кампанію і ці не выглядае такое рашэнне паспешлівым? Якія ў дэмсіл ёсць магчымасці для ўплыву на электаральную кампанію рэжыму і ці варта на яе ўвогуле рэагаваць? Ці існуе неабходнасць у дэмсіл ладзіць сваю выбарчую кампанію і вызначацца са сваім лідарам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі