Выбаркам абвінаваціў Раманчука ў агітацыйных тэлефанаваннях

Сам кандыдат у дэпутаты сказаў Еўрарадыё, што папярэджанне было нефармальным. Ніякіх адносінаў да гэтых званкоў я не маю, кажа спадар Раманчук:
“Сёння мне вынеслі папярэджанне, што нібыта ад майго імя хтосьці тэлефануе выбаршчыкам і запрашае на выбары, прэзентуючы мяне. Я не ведаю адкуль гэта пайшло... Мы сказалі, што не ведаем што гэта такое і не маем да гэтага дачынення. Нейкім чынам рэагаваць на гэта цяжка, гэта можа быць правакацыя нейкіх груп...”

Яраслаў Раманчук мяркуе, што паколькі выбары скончыліся, а рашэння няма, то ўсё гэта засталося ў мінулым.

Нагадаем, Яраслаў Раманчук балатаваўся па Гродзенскай акрузе № 51.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі