Вярхоўны суд прыпыніў на паўгады дзейнасць Партыі камуністаў

Вярхоўны суд прыпыніў на паўгады дзейнасць Партыі камуністаў беларускай. Падставай для такога рашэння сталі нібыта парушэнні ва ўліку арганізацыйных структур і агульнага колькаснага складу партыі.

Акрамя таго, быў пацверджаны ўдзел ПКБ ва ўстаноўчай канферэнцыі Саюза левых партый, якая прайшла за мяжой, і гэта з’яўляецца, на думку чыноўнікаў, парушэннем беларускага заканадаўства.

Рашэнне Вярхоўнага Суду ў інтэрв’ю “Еўрарадыё” пракаментаваў лідэр ПКБ Сяргей Калякін:

“Гэта палітычнае рашэнне. Гэта быў палітычны заказ, ён выкананы. Але гэта нічога не мяняе ні для ўлады, ні для тых людзей, якія састаялі ў нашай партыі і актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці”.

Паводле словаў Сяргея Калякіна, зараз камуністам будзе забаронена праводзіць сходы, нельга будзе карыстацца сродкамі з партыйнага рахунка (акрамя выплаты заробкаў). Аднак выданне газеты “Товарищ” не спыніцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі