Вярхоўная Рада разглядае пытанне пра адстаўку ўраду, прэм'ер не даехаў

Да парламента з раніцы пачалі збірацца людзі, нядаўна падыйшла калона з Майдана Незалежнасці — цэнтру пратэстаў. Спецназ перакрыў усе падыходы да будынка. З'явілася інфармацыя, што ў парламент не змог патрапіць прэм'ер-міністр Мікалай Азараў. У Вярхоўнай Радзе выказалі меркаванне, што ён "баіцца людзей, якія могуць перавярнуць аўтамабіль".



Як паведамляе з месца падзеяў карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі (слухай далучаны файл), каля парламента працягваецца шматтысячны мітынг апазіцыі, на ім выступаюць апазіцыйныя палітыкі, дэпутаты. Людзі настроеныя "стаяць да канца" — да адстаўкі ўраду, але не вераць, што гэтага ўдасца дамагчыся вельмі хутка.



Тым часам стала вядома, што з праўладнай Партыі рэгіёнаў выйшлі Давід Жванія і Іна Багуслаўская.
 

Фота — ria.ru, Украінская праўда

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі