Вы тут

Вялізны пажар у хмарачосе ў Дубаі (фота, відэа)

За лічаныя гадзіны да Новага года вялізны пажар здарыўся ў гатэлі-хмарачосе Address Downtown у Дубаі (63 паверхі, вышыня больш за 300 метраў). Агонь з 20-га паверху перакінуўся на іншыя паверхі, інфармуе ВВС. З гатэля эвакуявалі людзей, памёр адзін чалавек, якому стала кепска з сэрцам. Вядома пра 14 пацярпелых. На месцы працуюць пажарныя. Відавочцы кажуць пра палаючыя абломкі, якія падалі на бліжэйшыя будынкі і на вуліцы.

Паведамляецца, што звычайна ў Новы год ў раён гатэля-хмарачоса прыходзяць тысячы людзей, каб паглядзець на святочны салют. Ён знаходзіцца побач з "Бурдж-Халіфай", самым высокім збудаваннем у свеце.

Прычына пажару пакуль невядомая. Улады заяўляюць, што здарэнне не паўплывае на святочныя мерапрыемствы.

Фота: АР, Reuters