Вялікія тэрміны атрымалі паплечнік Статкевіча і адміны канала "Армія з народам"

Вялікія тэрміны атрымалі паплечнік Статкевіча і адміны канала "Армія з народам"

7 траўня ў Мінскім абласным судзе абвешчаны прысуд па справе ўдзельнікаў Тэлеграм-канала "Армія з народам" і Сяргея Спарыша — паплечніка Мікалая Статкевіча

Як і прасіў пракурор, суд прызначыў вялікія турэмныя тэрміны. Генсакратар аргкамітэта партыі "Народная грамада" Сяргей Спарыш асуджаны на 6 гадоў зняволення, удзельніца руху "Краіна для жыцця" Антаніна Канавалава і яе муж Сяргей Ярашэвіч атрымалі па 5,5 года, блогеры Сяргей Коршун і Яўген Прывалаў — па 4,5 года пазбаўлення волі. Нхто з іх сваю віну не прызнаў. 

Па версіі следства, яшчэ ў 2019 годзе Ціханоўскі, Статкевіч і Севярынец планавалі арганізаваць масавыя беспарадкі і для гэтага выкарыстоўвалі тэлеграм-каналы і YouTube, у тым ліку і тэлеграм-канал "Армія з народам".

Гэты канал Яўген Прывалаў стварыў 30 траўня 2020 года (дарэчы, Ціханоўскі на той момант быў ужо два дні як затрыманы ў Гродне). Потым Прывалаў прыцягнуў у ТГ-канал Сяргея Ярашэвіча, а той — сваю жонку Антаніну Канавалаву (15 чэрвеня) і праз дзень — былога міліцыянта Сяргея Коршуна (яго звтрымалі ўжо 21 чэрвеня). Сяргей Спарыш далучыўся да "Арміі з народам" 18 чэрвеня, а праз тыдзень яго затрымалі і змясцілі ў ізалятар, піша TUT.by. У абвінавачванні згадваецца імя яшчэ аднаго ўдзельніка тэлеграм-канала — Сяргея Лук'янава. Яго і Алену Колікаву затрымалі разам з Коршунам, але неўзабаве адпусцілі, і на судзе сёння яны не фігуравалі.

Дарэчы, Спарыш на судзе казаў, што лічыць сваіх "падзельнікаў" прыстойнымі і паважнымі людзьмі. І выказаў шкадаванне, што не быў з імі знаёмы, пакуль не пабачыўся ў зале суда.

Пракурор асаблівую ўвагу звяртаў на тое, што інфармацыя ў тэлеграм-канале адрасавалася былым і дзейным сілавікамоў. Адміны спецыяльна шукалі сярод падпісчыкаў сілавікоў, каб "выкарыстоўваць іх у злачынных мэтах" — напрыклад, іх заклікалі не выконваць загады. Таксама ў тэлеграм-канале публікаваліся звесткі, як заявіў пракурор, пра час і месца масавых беспарадкаў (праўда, не ўказаў, якіх менавіта і дзе менавіта). Пры гэтым нібыта падпісчыкаў навучалі, як ужываць зброю супраць прадстаўнікоў улады, ладзіць падпалы, псаваць маёмасць.

Па словах пракуроры, фігуранты рыхтаваліся да масавых беспарадкаў, але давесці злачынны намер не змаглі, бо іх затрымалі. 

Спарыша акрамя ўдзелу ў ТГ-канале "Армія з народам" прызналі вінаватым у перашкодзе працы кіраўніцы Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай. Следства звязала яго з намерам Сяргея Ціханоўскага правесці перадвыбарчы пікет каля дома чыноўніцы.

Віну часткова прызнаў толькі стваральнік тэлеграм-канала "Армія з народам" Яўген Прывалаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі