Вядомы дзяяч з Астравеччыны ўжо паўгода знаходзіцца за кратамі

Вядомы дзяяч з Астравеччыны ўжо паўгода знаходзіцца за кратамі

Вядомы дзяяч з Астравеччыны Алесь Юркойць ужо паўгода знаходзіцца за кратамі. Ён праходзіць па гучнай справе аб карупцыі на Ашмянскай мытні. Агулам быў затрыманы ледзь не ўвесь склад мытнага паста "Каменны Лог" — 40 чалавек. Некаторых ужо судзяць. Як інфармуе Радыё Свабода, днямі ўпершыню з сакавіка з Юркойцем сустрэлася жонка. Яны змаглі пагаварыць праз шкло. Але пра справу мужа Ганна Юркойць нічога не распавядае, верагодна, баіцца яму нашкодзіць.

Алесю Юркойцю 44 гады. Ён — вядомы краязнаўца з Астравецкага раёна, арганізатар культурніцкіх мерапрыемстваў. Жыў з сям'ёй у вёсцы Варняны. Юркойць — выпускнік геафаку БДУ, настаўнічаў, пасля пайшоў працаваць на мытню. Сяргей Дубавец называў яго "самым беларускамоўным мытнікам краіны".

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі