Вячаслава Касінерава вызваляюць з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе

Вячаслава Касінерава вызваляюць з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе

Палітвязня Вячаслава Касінерава вызваляюць з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе. Такое рашэнне прыняў 21 красавіка суддзя Маскоўскага суда Мінска Аляксандр Петраш. Праваабаронцам "Вясны" пра гэта паведаміла дзяўчына Касінерава Марына Насенка.

Касінерава трымалі пад вартай у СІЗА №1 Мінска ("Валадарка"). 6 красавіка суд Маскоўскага раёна сталіцы адмовіўся вызваліць хлопца пад падпіску аб нявыездзе.

Разгляд справы Касінерава ў судзе Маскоўскага раёна Мінска пачнецца 27 красавіка. Хлопца вінавацяць у хуліганстве за перформанс са статуяй гарадавога каля будынка МУС. Актывіст анархісцкага руху накінуў пятлю на шыю скульптуры. 

Праваабаронцы прызналі Вячаслава Касінерава палітычным зняволеным і патрабуюць, каб улады Беларусі спынілі крымінальны пераслед і неадкладна вызвалілі яго.

Нагадаем, Вячаславу Касінераву прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) за праведзены ім 12 сакавіка 2017 г. каля будынку МУС перформанс, падчас якога ён накінуў пятлю на ўсталяваную там статую паліцэйскага-гарадавога, выказаўшы такім чынам свой пратэст супраць міліцэйскага самавольства і пераследу актывістаў анархісцкага руху за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі