“Востраву чысціні” датэрмінова дазволілі аднавіць працу сваіх крамаў

Міністэрства гандлю Беларусі дазволіла аднавіць з 21 лютага працу 12 аб’ектаў сеткі “Востраў чысціні”. Як паведамляе БЕЛТА  са спасылкай на прэс-службу ведамства, фірма “ЗахадХімГандль” (уладальнік сеткі крамаў) ліквідавала выяўленыя раней парушэнні.

На мінулым тыдні Мінгандлю праверыла крамы “Востраў чысціні” ў Мінску і рэгіёнах. Па выніках праверкі было знойдзены парушэнні асартыментнага пераліку тавараў, а таксама тавары з прамінулымі тэрмінамі прыдатнасці: у крамах прадавалі касметыку і тавары асабістай гігіены. Напрыклад, у краме “Востраў чысціні” на вуліцы Казінца ў сталіцы прадавалі касметыку са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Гэтае парушэнне караецца штрафам у памеры ад 30 да 500 базавых велічынь.

За парушэнні Мінгандлю вынесла крамам прадпісанні і першапачаткова зачыніла іх з 17 па 24 лютага. Аднак у выніку тэрмін закрыцця скончыўся на тры дні раней — кантрольныя праверкі выявілі, што ўсе парушэнні ліквідаваныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі