Вы тут

Восем дзяцей застаюцца ў шпіталі пасля атручвання ў школе

Дзеці ідуць у школу №61 Мінска / blizka.by

Пасля масавага атручвання ў мінскай школе №61 у інфекцыйнай бальніцы застаюцца восем дзяцей. Пра гэта паведамляе ТГ-канал Міністэрства аховы здароўя. Да выпіскі рыхтуюцца тры дзіцяці. Лекары мінскага гарадскога Цэнтра гігіены усталёўваюць крыніцы магчымага заражэння. Прычыны здарэння высвятляе спецыяльна створаная камісія, рапартуе ведамства, а новых вучняў у бальніцу не паступала.

Масавае атручванне школьнікаў здарылася ў пятніцу — у шматлікіх дзяцей назіраліся ваніты і дыярэя. Усяго па медыцынскую дапамогу звярнуліся 174 вучня, у асноўным навучэнцы 5-9-х класаў. Вядома, што ўсе пацярпелыя школьнікі елі шаурму.

Па факце атручвання навучэнцаў СК распачаў крымінальную справу.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.