Ворсін не верыць, што былы спартыўны дырэктар "Дынама" спекуляваў квіткамі

Журналісты запыталіся ў Яўгена Ворсіна наконт затрымання Ігара Матушкіна. Нагадаем, 24 траўня праваахоўнікі паведамілі, што былога спартыўнага дырэктара ХК "Дынама-Мінск" затрымалі за спекуляцыю квіткамі на чэмпіянат свету па хакеі.





"Валодаю толькі афіцыйнай інфармацыяй. Даведаўся яе з прэсы. Вядома, цяжка паверыць у гэта. Можа, ён дарыў іх?" — перадае "Прессбол" меркаванне Ворсіна.





Фота — "Прессбол"