Вы тут

Вользе Хіжынковай прысудзілі яшчэ 15 сутак арышту

Вольга Хіжынкова / brestcity.com

Яшчэ 15 сутак арышту прысудзілі міс Беларусь-2008 Вользе Хіжынковай. Суд прызнаў яе вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 

Гэта ўжо трэці суд над Хіжынковай па гэтым абвінавачанні. Паводле першых двух яна была асуджаная на 12 і 15 сутак арышту. 

Сёння абвінавачванне грунтавалася на фатаграфіі ў Instagram і відэаздымках за 25 кастрычніка. У каментары TUT.by адвакатка Хіжынковай распавяла, што сённяшняе пакаранне не будзе даплюсоўвацца да папярэдніх, а пачне адлік з 26 лістапада. Такім чынам, выйсці на волю Хіжынкова павінна 11 снежня.

Вольгу Хіжынкову затрымалі 8 лістапада. Атрымліваецца, што агулам яна правядзе за кратамі больш за месяц.

Хіжынкова актыўна выступала за новыя празрыстыя і сумленныя выбары, а таксама супраць гвалту сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.