Вы тут

Вольскі: удзел "Крамбамбулі" ў "Славянскім базары" — фэйк

Лявон Вольскі / Еўрарадыё

Лявон Вольскі абвяргае інфармацыю пра ўдзел "Крамбамбулі" ў фестывалі "Славянскі базар", які пройдзе ў Віцебску ў ліпені. На сваёй старонцы ў Facebook музыка называе згадкі пра запланаваны ўдзел гурта ў "Славянскім базары" фэйкам. "Крамбамбуля" не давала сваю згоду ані на ўдзел у мерапрыемстве, ані на распаўсюд такой інфармацыі", — піша музыка.

Сапраўды, на шэрагу віцебскіх сайтаў можна сустрэць інфармацыю, што "Крамбамбуля" 14 ліпеня паўдзельнічае ў першым канцэрце фестывалю, які атрымае назву "Рок на ўсе часы". На сайце арганізатараў яго прадстаўляюць, як "самы вялікі зборны канцэрт выканаўцаў рускай рок-музыкі". Сапраўды, было б дзіўна, каб там апынуўся Лявон Вольскі з камандай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.