Вы тут

"Вольны хор" як сімвал беларускага пратэсту

Вольны хор у Варшаве / Еўрарадыё

Вольны хор — адзін з сімвалаў беларускага пратэсту. Дзякуючы яму ў розных кутках Мінска і Беларусі гучалі песні супраціву, а беларусы вывучылі знакамітую "Пагоню" і "Магутны Божа". Уладам, натуральна, гэта не падабалася: артысты хору неаднойчы былі затрыманыя і кінутыя за краты.

Цяпер хор выступае ў Еўропе, а яго ўдзельнікі жывуць у эміграцыі. Пра тое, наколькі кранаюць беларускія песні замежнікаў, за што жывуць артысты хора за мяжой, як падбіраецца рэпертуар і шмат што іншае — у 16:00 у жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем з адной з кіраўніц Вольнага хору.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.