Вольгу Казуліну адпусцілі без складання пратакола

Вольгу Казуліну, дачку палітвязня Аляксандра Казуліна, адпусцілі з аддзялення міліцыі без складання пратакола. Нагадаем, яе затрымалі сёння ў Мінску падчас акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.

Па словах Вольгі Казулінай, у РАУСе яна прасядзела каля дзвюх гадзінаў, яе нават не апытвалі.

“Мы стаялі на плошчы. Я разгарнула расцяжку “Свабоду ІП”. Падбеглі спецназаўцы, пачалі нас выштурхоўваць. Мяне закінулі ў аўтобус і вельмі інтэлігентна давезлі да РАУСа. Перад гэтым я чула каманду: “Казуліну — ахайна, на ручках”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі