Вольга Някляева патрабуе забяспечыць права на абарону свайго мужа

Як паведаміў БЕЛАПАН праваабаронца Раман Кісляк, які кансультаваў Някляеву па дадзеным пытанні, жонка палітыка 15 студзеня накіравала адпаведныя скаргі старшыні КДБ, міністру юстыцыі, пракурору Мінска і ў Мінскі гарадскі суд.

Сутнасць скаргі ў тым, што адвакаты Някляева, з якімі складзена дамова на яго абарону, не могуць з ім сустрэцца і абмеркаваць пытанні абароны. Яны змаглі пабачыць Някляева толькі падчас двух следчых дзеянняў: допыту ў якасці падазраванага і прад'яўлення абвінавачвання. Пры гэтым магчымасці для канфідэнцыйных зносін з палітыкам падчас гэтых следчых дзеянняў у іх не было.

"Як лічыць Вольга Някляева, следчыя КДБ, якія вядуць следства, ажыццяўляюць розныя следчыя дзеянні і збіраюць доказы, а абаронцы яе мужа не могуць паўнавартасна рыхтаваць і збіраць доказы яго невінаватасці, бо цалкам пазбаўлены магчымасці правядзення канфідэнцыйных сустрэч са сваім падабаронным"
, — дапоўніў Кісляк.

У скаргах жонка палітыка патрабуе прызнаць парушаным права Ўладзіміра Някляева на канфідэнцыйныя зносіны з абаронцамі і падрыхтоўку сваёй абароны, а таксама неадкладна прыняць меры да аднаўлення яго права на абарону.





Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі