Вольга Гаварцова выйшла ў вырашальны раўнд кваліфікацыі Australian Open

Вольга Гаварцова выйшла ў вырашальны раўнд кваліфікацыі Australian Open

Вольга Гаварцова выйшла ў рашаючы раўнд кваліфікацыі Australian Open. У паядынку другога круга адбору беларуская тэнісістка ў трох сэтах абыграла Мэндзі Мінелу з Люксембурга — 6:1, 1:6, 7:5. Ён працягваўся 1 гадзіну 41 хвіліну. Адзначым, што на сённяшні дзень Гаварцова займае ў рэйтынгу WTA 390-е месца, у Мінелы — 103-е.

У першым раўндзе кваліфікацыі Вольга Гаварцова абыграла таксама больш рэйтынгавую Сільвію Солер-Эспіносу (185-ю ракетку свету). За патрапленне ў асноўную сетку адкрытага чэмпіянату Аўстраліі беларуска пазмагаецца з японкай Місакі Доі, у якой 133-е месца ў рэйтынгу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі