Вольга Гаварцова выбыла з тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе

Вольга Гаварцова выбыла з тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (№84 у рэйтынгу WTA) выбыла з турніру катэгорыі “Прэм’ер” у амерыканскім Індыян-Уэлсе з прызавым фондам 6 мільёнаў долараў. У першым раундзе беларуска саступіла Маргарыце Гаспаран з Расіі ў двух сэтах: 1:6, 3:6.

Да гэтага яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (102) не змагла прайсці ў другі раунд, саступіўшы на старце асноўнага этапу 37-й ракетцы свету Барборы Стрыцавай з Чэхіі — 1:6, 3:6.  

Вядучая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (15) пачне выступ з другога кола, дзе сустрэнецца з казахстанскай спартсменкай Зарынай Дыяс (87), паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі