Вы тут

Вірусолаг прагназуе хуткі канец пандэміі COVID-19, але ёсць адзін нюанс

Пандэмія COVID-19 / Urban institute

Расійскі вірусолаг Канстанцін Чумакоў лічыць, што пандэмія COVID-19 хутка скончыцца. Ён робіць такую выснову зыходзячы з гістарычных рэалій. А менавіта з таго, што ні адна эпідэмія на зямлі раней не доўжылася больш за два-тры гады.

Напрыклад, пандэмія іспанскага грыпу сто гадоў таму скончылася за два з паловай гады. Гэтаму паспрыяла тое, што перахварэлі ўсе. Ад 50 да 100 мільёнаў чалавек памерлі, а ў астатніх выпрацаваўся імунітэт. А вірус грыпу не сышоў, а ператварыўся ў сезонны.

У сувязі з гэтым Чумакоў мяркуе, што COVID-19 можа адступіць пасля таго, як усе перахварэюць штамам "Амікрон".

Канстанцін Чумакоў / РБК

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.