Вінаградава пасля вызвалення гадзіну трымалі ў РУУС, пасля адпусцілі

Як распавёў Еўрарадыё Павел Вінаградаў, за паўгадзіны да вызвалення за ім прыехалі супрацоўнікі РУУС і забралі да сябе. Там ён праседзеў амаль да 16-й гадзіны. Пасля гэтага актывіста выпусцілі.

Павел Вінаградаў: "Маю два меркаванні на гэты конт. Першае — не хацелі, каб мяне нехта сустракаў. А другое — магчыма, не хацелі дапусціць пад сценамі Акрэсціна нейкага "несанкцыянаванага мерапрыемства".

Нагадаем, што лідар “Змены” мусіў выйсці на свабоду сёння ў 15.10. За кратамі ён правёў 10 сутак. Родныя і сябры, якія прыехалі сустракаць Паўла да спецпрыёмніка, яго там не дачакаліся.

Па словах Вінаградава, гэта была ўжо 16-я па ліку яго “адсідка” з 2007 года і 14-я — з 2012-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі