Вікторыя Азаранка згуляе на Уімблдоне з Мір'янай Лучыч-Барані

"Прессбол" паведамляе, што ў першым крузе беларуская тэнісістка сустрэнецца з прадстаўніцай Харватыі Мір'янай Лучыч-Барані, якая займае ў рэйтынгу WTA 108-е месца. Нагадаем, Вікторыя Азаранка — восьмая ракетка свету.



З-за траўмы Азаранка не гуляла каля трох месяцаў. Нядаўна яна паўдзельнічала ў турніры ў брытанскім Істбурне. Але ўжо ў першым паядынку Вікторыя Азаранка саступіла італьянцы Каміле Джорджы (44-й ракетцы свету) ў трох сэтах — 6:4, 3:6, 5:7.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі