Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Партугаліі

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка сёння паспяхова правяла паўфінальны матч на турніры ў партугальскім Эштарыле. Наша суайчынніца сустракалася з чэшкай Люсі Сафаравай, якая цяпер уваходзіць у 30-ку лепшых тэнісістак планеты.

У першым сэце беларуска перамагла з лікам 6:4, а ў другой партыі Вікторыя разграміла суперніцу — 6:0.

Да гэтага поспеху беларуска на цяперашнім турніры атрымала тры перамогі. 6 траўня ў вырашальным паядынку спаборніцтваў з прызавым фондам 145 тысяч долараў Азаранка згуляе з прадстаўніцай Нямеччыны Грэтай Арн.


БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі