Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open

Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (16-я ракетка свету) выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open. Раніцай 23 студзеня ў трэцім раўндзе турніру яна лёгка "разабралася" з 18-гадовай японкай Наомі Осакай (127-е месца ў рэйтынгу WTA) — 6:1, 6:1. У чацвёртым раўндзе Азаранка згуляе з Барбарай Стрыцавай з Чэхіі (48-е месца ў рэйтынгу), якая сёння выйграла ў трэцяй ракеткі свету іспанкі Гарбінье Мугурусы — 6:3, 6:2.

З адкрытага чэмпіянату Аўстраліі выбылі ўжо многія тэнісісткі з першай дзясяткі рэйтынгу. Працягваюць заставацца "ў гульні" амерыканка Серэна Уільямс (першая ракетка свету) і полька Агнешка Радваньска (4-ы нумар рэйтынгу). Яны разам з Вікторыяй Азаранкай — фаварыткі Australian Open.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі