Вікторыя Азаранка выбыла з тэніснага турніру ў Чарльстане
![Вікторыя Азаранка / WTA](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/azaranka-0604_0.jpg.webp?itok=YNklX36t)
Вікторыя Азаранка / WTA
Беларуска Вікторыя Азаранка (18-ы нумар WTA) на тэнісным турніры ў амерыканскім Чарльстане прайграла расіянцы Ганне Калінскай (70) у 1/8 фіналу.
Паядынак працягваўся дзве гадзіны і адну хвіліну.
Наша суайчынніца саступіла расіянцы ў двух сэтах — 4:6, 6:7.
Відэа сустрэчы можна пабачыць па спасылцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.