Вікторыя Азаранка згубіла багаж па дарозе ў Будапешт

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прапусціць першы матч Кубка федэрацыі, які зборная Беларусі гуляе супраць Грузіі. Яе багаж згубіўся па дарозе ў Будапешт.

“Я не ўдзельнічаю ў першым матчы толькі таму, што мой багаж згублены. У мяне няма ракетак і ўвогуле нічога. Спадзяюся, прыбудзе сёння”, — напісала Азаранка ў твітары.

У складзе нашай каманды на Кубку федэрацыі гуляюць таксама Вольга Гаварцова і Аляксандра Сасновіч.

Кубак федэрацыі — гэта найбуйнешыя ў свеце камандныя спаборніцтвы па жаночым тэнісе, якія сёлета праходзяць у Будапешце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі