Вікторыя Азаранка паднялася на 29-е месца ў рэйтынгу WTA

У панядзелак, 11 траўня, з'явіўся абноўлены рэйтынг WTA. Беларуска Вікторыя Азаранка пасля выступлення на турніры ў Мадрыдзе (там яна дайшла ў 1/8 фіналу) паднялася з 31-га на 29-е месца. У яе 1543 ачкі. Лідыруе ў рэйтынгу амерыканка Серэна Уільямс, у яе 10156 балаў, на другім месцы румынка Сімона Халеп (7115), на трэцім — расіянка Марыя Шарапава (6915 ачкоў).

Беларуска Вольга Гаварцова паднялася з 134-га месца на 126-е, у яе 439 балаў, яшчэ адна наша тэнісістка Аляксандра Сасновіч таксама палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу — з 145-га месца яна паднялася на 141-ы радок (397 ачкоў).

Фота: fansshare.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі