Вікторыя Азаранка на Australian Open разграміла Элісан ван Айтванк

Вікторыя Азаранка на Australian Open разграміла Элісан ван Айтванк

Вікторыя Азаранка ў першым крузе Australian Open разграміла Элісан ван Айтванк з Бельгіі — 6:0, 6:0. Беларуска гуляла ўпэўнена, яна не аддала саперніцы ніводнага гейма. У Азаранкі 16-е месца ў рэйтынгу, у тэнісісткі з Бельгіі — 43-е.

У другі круг адкрытага чэмпіянату Аўстраліі раней выйшла і беларуска Аляксандра Сасновіч. А вось Вольга Гаварцова выбыла ўжо на старце, сёння яна прайграла Таццяне Марыі з Нямеччыны — 4:6, 3:6.

Адзначым, што ўжо ў першым крузе з Australian Open выбылі некалькі фаварытак: румынка Сімона Халеп (другая ракетка свету), амерыканка Вінус Уільямс (8-е месца ў рэйтынгу), датчанка Каралін Вазняцкі (16, былая першая ракетка свету), італьянка Сара Эрані (17), немка Андрэа Петкавіч (22), аўстралійка Саманта Стосур (25-е месца ў рэйтынгу WTA) ды іншыя.

Азаранка лічыцца адной з галоўных прэтэндэнтак на перамогу на Australian Open. У другім крузе яе саперніцай будзе чарнагорская тэнісістка Данка Кавініч (54-е месца ў рэйтынгу).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі