Віктар Івашкевіч: 25 сакавіка на плошчу Бангалор не пойдзем

Кіраўнікі Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне 25 сакавіка шэсця і мітынга з нагоды 91-х угодкаў абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Прычым, вулічнае шэсце запланаванае арганізатарамі на галоўную плошчу краіны. Праўда, дагэтуль сталічныя ўлады шэсцяў да Кастрычніцкай плошчы не дазвалялі і апазіцыянераў традыцыйна накіроўвалі на плошчу Банагалор. Вось што сказаў наконт гэтага ў інтэрв'ю Еўрарадыё намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч:

"25 сакавіка збор у 18 гадзін на Акадэміі навук і шэсце да Кастрычніцкай плошчы. На Бангалор не пойдзем".

Паводле Івашкевіча, акцыя пройдзе пад лозунгамі "За праўду! За справядлівасць! За свабоду!".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі