Відэа пагоні ДАІшнікаў за матацыклістам у Мінску

Відэа пагоні ДАІшнікаў за матацыклістам у Мінску

У Мінску ўвечары 7 красавіка супрацоўнікі ДАІ лавілі матацыкліста. Малады чалавек ехаў на Suzuki са схаванымі нумарамі (яны былі загнутыя), спыніцца ён адмовіўся. Пагоня адбывалася на вуліцах Доўгабродскай і Ванеева. Матацыкліст выехаў на тратуар і знік у дварах.

Як інфармуе сайт onliner.by, пошук Suzuki неўзабаве даў вынік — ён стаяў каля харчовай крамы, у якой знайшлі і 18-гадовага матацыкліста. Хлопец прызнаўся, што спрабаваў уцячы з-за таго, што ў яго няма вадзіцельскіх правоў. У адносінах мінчука склалі тры адміністрацыйныя пратаколы: за язду без права кіраваць матацыклам, за рух па тратуарах і за ігнараванне неаднаразовых патрабаванняў праваахоўнікаў аб спыненні транспартнага сродку, дадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі