Лукашэнка даручыў не дапусціць у Беларусь баевікоў з Украіны (відэа)

Аляксандр Лукашэнка 5 сакавіка сустракаўся з кіруючым складам органаў унутраных спраў. Ён гаварыў пра адносіны Беларусі з Захадам, якія пачалі наладжвацца, пра неабходнасць узмацнення барацьбы са злачыннасцю, запатрабаваў не дапускаць супрацьпраўных дзеянняў "асобных моладзевых аб'яднанняў".

Лукашэнка гаварыў пра актывізацыю ў Беларусі футбольных фанатаў

Кіраўнік дзяржавы гаварыў і пра сітуацыю ва Украіне, пра ўцекачоў ад вайны, якія працягваюць ехаць у Беларусь. Паводле яго слоў, гэтыя падзеі запатрабавалі прыняцця аператыўных рашэнняў у галіне міграцыйнай палітыкі.

"Задача заключаецца ў тым, каб не дапусціць пранікнення да нас баевікоў і злачынных элементаў, але ў той жа час з павагай прымаць тых, хто едзе да нас з адкрытым сэрцам і добрымі намерамі", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Нам выказваюць падзяку і Украіна, і Расія, і Захад

Ён адзначыў, што беларускія органы ўлады хутка вырашаюць пытанні дапамогі ўцекачам ад вайны ва Украіне.

Нагадаем, плынь украінцаў, якія пераязджаюць у Беларусь, асабліва з Данбаса, значна павялічылася летам мінулага года, калі там актывізаваліся баявыя дзеянні паміж украінскім войскам і незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі. На люты 2015-га ў Беларусі знаходзіліся каля 40 тысяч ўцекачоў з Украіны.

Лукашэнку падаравалі ваенную форму новага ўзору (фота, відэа)

Фота: ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі