Лукашэнка гаварыў пра актывізацыю ў Беларусі футбольных фанатаў

Кіраўнік дзяржавы правёў 5 сакавіка сустрэчу з кіруючым складам органаў унутраных спраў, унутраных войскаў МУС і курсантамі факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі. Ён звярнуў увагу кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў на неабходнасць узмацнення барацьбы са злачыннасцю. Ён нагадаў, што на ўскладненне крымінагеннай сітуацыі "ў сферы сямейна-бытавых адносінаў" уплывае распаўсюд п'янства "асобных слаёў насельнцтва".

Асаблівую ўвагу Лукашэнка надаў сітуацыі ў сельскай мясцовасці. Паводле яго слоў, праваахоўнікі недастаткова звяртаюць увагі на той факт, што ўзровень цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у вёсках удвая вышэйшы, чым у гарадах. І тут вынік будуць патрабаваць з участковых міліцыянераў, якім давядзецца актыўна займацца прафілактыкай.

"Дзейнічаць трэба больш рашуча. Вы як прадстаўнікі сілавога блока павінны паставіць любога, хто зарваўся, на сваё месца", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

Лукашэнка: Нам выказваюць падзяку і Украіна, і Расія, і Захад

Таксама на сустрэчы Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра тое, што апошнім часам у Беларусі актывізаваліся супрацьпраўныя памкненні "асобных моладзевых аб'яднанняў, у прыватнасці футбольных фанатаў". Паводле слоў Лукашэнкі, галоўнае — забяспечыць у нашай краіне спакой.

Таксама кіраўнік Беларусі патрабуе ад праваахоўнікаў прыняць "сур'ёзныя жорсткія дзеянні" ў справе выпраўлення сітуацыі з супрацьпраўнымі паводзінамі падлеткаў. Ён нагадаў, што колькасць злачынстваў, здзейсненых імі пад уздзеяннем наркотыкаў, узрасло амаль утрая.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі