Віцябляніна скралі з храма і вывезлі ў Мінск

Ён заявіў, што ўначы ў Віцебску двое чалавек, знаёмых яму з выгляду пагрукаліся ў храм святога Арханёла Гаўрыіла. Ён адчыніў дзверы, і наведнікі напалі на яго. Пад пагрозай нажа яны завалодалі амаль 4 мільёнамі рублёў, мабільным тэлефонам і будаўнічымі прыладамі, паведамляе TUT.BY. Потым на аўтамашыне Аudi яго вывезлі ў Мінск і ўцяклі.



Міліцыянты выявілі, што злачынства ўчынілі 41-гадовы і 34-гадовы грамадзяне Расіі. Абодва затрыманыя. Частку скрадзенага ў іх канфіскавалі.



Фота — govorun26.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі