Віцебскія ўлады канфіскавалі луна-парк

У Віцебску з-за парушэнняў мытнага заканадаўства канфіскаваны луна-парк. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на супрацоўнікаў Віцебскай мытні. Арандатарам атракцыёнаў з'яўляўся адзін з суб'ектаў гаспадарання Гомеля. На час летняга сезону ён прывёз іх у Віцебск.

Аднак з-за мытных правапарушэнняў, дапушчаных падчас эксплуатацыі, рашэннем суда луна-парк коштам больш за 340 мільёнаў рублёў быў канфіскаваны.

Цяпер па гэтым факце праводзіцца дадатковая праверка, якая і вызначыць канчатковы лёс луна-парку — ці дазволяць яго выкупіць уладальніку, ці ён стане ўласнасцю горада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі