Віцебскія мытнікі канфіскавалі 18 тон стронгі

Парушальнік задэклараваў 18,3 тоны стронгі звычайнай якасці коштам у 23,8 тысяч долараў. Аднак падчас праверкі выявілася, што такой рыбы ў яго аўтамабілі няшмат. А большая частка грузу адпавядала вышэйшай якасці. Насамрэч фарэль каштавала 143 тысячы долараў.

Мытнікі з пункта "Бігосава-1" рыбу канфіскавалі і пачалі супраць казаха адміністрацыйны працэс.

“Увоз на тэрыторыю Мытнага саюза тавараў высокай якасці пад выглядам тавараў з больш нізкім коштам з’яўляецца адным з найбольш прывабных спосабаў атрымання прыбытку для аматараў лёгкай нажывы”, — цытуе мытнікаў інфармагенцтва БелТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі