Віцебскія энергетыкі: гэта мы зафарбоўвалі партрэт рэпера Snoop Dogg

Віцебскія энергетыкі: гэта мы зафарбоўвалі партрэт рэпера Snoop Dogg

Супрацоўнікі камунальных службаў трапілі на графіці ў Віцебску памылкова. Яно з'явілася на будынку трансфарматарнай падстанцыі. Мастак Глеб Каштанаў назваў яго "Камунальшчыкі зафарбоўваюць партрэт рэпера Snoop Dogg”. Ён сцвярджаў, што бачыў, як гэта адбывалася, зняў відэа і вырашыў увекавечыць дзеянні рабочых. Аднак у сераду з'явілася заява прадпрыемства "Віцебскэнерга", якое ўзяло на сябе адказнасць за зафарбоўку. Энергетыкі пішуць на сваёй старонцы ў ВК, што "тынкавае пакрыццё і афарбоўка сцяны, на якой размешчана графіці з часам прыйшло ў непрыдатнасць". А яны абавязаныя сачыць за знешнім выглядам "электраўстановак горада", таму і вырашылі аднавіць тынкоўку. Гэты працэс і назіраў мастак.

"Улічваючы высокую сацыяльную і культурную значнасць размешчаных на трансфарматарных падстанцыях графіці для аблічча горада Віцебска, пераканаўча просім аўтараў падтрымліваць свае творы ў належным выглядзе", — просяць энергетыкі. І нагадваюць, што графіцістам трэба абавязкова паведаміць ім пра запланаваныя на іх аб'ектах працы.

Мурал з партрэтам Snoop Dogg быў створаны камандай Hood Graff яшчэ ў 2013 годзе. Замалявалі яго восенню 2019-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі