Вы тут

У Віцебску з'явілася графіці, на якім камунальшчыкі зафарбоўваюць графіці

Новае графіці ў Віцебску / news.vitebsk.cc

У Віцебску на трансфарматарнай будцы па вуліцы Чарняхоўскага з'явілася графіці "Камунальшчыкі зафарбоўваюць партрэт рэпера Snoop Dogg”. News.vitebsk.cc піша, што раней на гэтым месцы таксама быў мурал са Снуп Догам, але людзі ў аранжавых жылетках прыйшлі і знішчылі яго. Цяпер жа мастак Глеб Каштанаў вырашыў увекавечыць той учынак камунальных службаў.

У лістападзе ён выпадкова зняў на відэа, як камунальнікі замалёўвалі графіці, намаляванае камандай Hood Graff яшчэ ў 2013 годзе. Так і нарадзілася ідэя для новай кампазіцыі. Паводле слоў мастака, праблема актуальная, паколькі добрыя працы графіцістаў замалёўваюць у розных гарадах.

Тое самае графіці са Snoop Dogg / vk.com/myhoodisgood

Snoop Dogg, дарэчы, ведае прынамсі, дзе знаходзіцца Беларусь, ён нават аднойчы праз Інстаграм прызнаваўся ў любові да нашай краіны: “Snoop loves Belarus”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.