Віцебскія дэмакраты патрабуюць права святкаваць 3 ліпеня

Прадстаўнікі АДС Віцебшчыны звярнуліся з заявай у абласную пракуратуру. Яны патрабуюць дазволіць усім ахвотным узяць удзел у святочным шэсці, якое адбудзецца 3 ліпеня.  У суботу, 27 чэрвеня ўлады агучылі інфармацыю пра меры бяспекі, што будуць прынятыя у Дзень Незалежнасці. Святкаваць можна будзе толькі па адмысловых прапусках. Права ўзяць удзел у шэсці маюць 20 тысяч працоўных ды ветэранаў, якія і атрымаюць пропускі.

Ад сямі гадзін раніцы 3 ліпеня вуліца Леніна ад плошчы Леніна да плошчы Перамогі будзе абнесена загародкамі, прайсці туды можна будзе толькі ўладальнікам пропускаў праз КПП. Грамадскі транспарт не будзе спыняцца на прыпынках. Пасля заканчэння шэсця КПП перанясуць бліжэй да канцэртных пляцовак.

У радыўсе 500 метраў ад цэнтра горада ў гэты дзень будзе забаронены продаж спіртных напояў. Да месцаў святкавання нельга будзе трапіць тым, хто будзе мець шкляны посуд, колючыя ды рэжучыя прадметы, вялікія сумкі ды іншыя падазроныя рэчы. Нагадаем: у мінулым годзе на святкаванне Дня цвярозасці не пусцілі мужчыну, што нёс з рамонту прас.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі