Вы тут

"Віцебск" аплаціць адпраўку ў Нігерыю цела загінулага футбаліста

Развітанне з Кельвінам Адэнігба / vk.com/fcvitebskby

ФК "Віцебск" аплаціць адпраўку ў Нігерыю цела загінулага футбаліста 20-гадовага Кельвіна Адэнігба. У гэтым сезоне ён паспеў згуляць толькі ў чатырох матчах за беларускую каманду. У пачатку чэрвеня Адэнігба патануў у возеры Белае. Яго цела знаходзілася ў моргу больш за месяц — у сям'і футбаліста няма амаль 5 тысяч долараў, патрэбных для яго рэпатрыяцыі на радзіму. Пра гэта нядаўна ў Instagram распавяла маці Кельвіна Адэнігба. У выніку грошы знайшоў клуб.

19 ліпеня на стадыёне ЦСК ФК "Віцебск" прайшло развітанне з футбалістам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.