Вы тут

Віцэ-спікер Марыяна Шчоткіна сказала сенатарам, што сыходзіць, і напісала заяву

Марыяна Шчоткіна / nn.by

Марыяна Шчоткіна сказала сенатарам, што сыходзіць і напісала заяву, інфармуе БЕЛТА. Яна працавала намесніцай старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Рашэнне аб яе вызваленні ад пасады сенатары прынялі шляхам тайнага галасавання.

Шчоткіна прызналася, што ўжо мае новае месца працы і з'явіцца там ў пачатку лістапада. "На двух крэслах, натуральна, уседзець нельга, таму я звярнулася з просьбай вызваліць мяне ад пасады", — патлумачыла яна. Але так і не сказала, дзе працаўладкавалася.

Марыяне Шчоткінай 20 лістапада споўніцца 61 год. Яна набыла вядомасць у час, калі была міністрам працы і сацыяльнай абароны (у 2009-2016 гадах). У верасні 2016-га была абрана членам Савета Рэспублікі ад горада Мінска. У пачатку 2017-га менавіта ў сталіцы з'явілася "сцяна Шчоткінай". Спачатку на ёй з’явіўся партрэт тагачаснага міністра працы з надпісам “Гэта я аўтар падатку для беспрацоўных” (адсюль і “сцяна Шчоткінай”). Пасля яна працягвала "міраточыць" рознымі графіці, але ўсе яны знішчаліся супрацоўнікамі ЖЭС.

У пачатку кастрычніка сёлета стала вядома, што і Шчоткіна, і спікер СР Міхаіл Мясніковіч не вылучаліся ад сталіцы ў сенатары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.