Вы тут

У Мінску экс-міністра працы Марыяну Шчоткіну “прыклеілі” на плот (фотафакт)

Фота: facebook.com/AntonMotolko

У Мінску на плоце каля папулярнай кавярні “Мануфактура” на вуліцы Карла Маркса з’явілася выява ў поўны рост экс-міністра працы Марыяны Шчоткінай, цяпер віцэ-спікера Савета рэспублікі. Фотаздымак сенатаркі падпісаны: “Гэта я, аўтар падатку для беспрацоўных”. Знаходкай падзяліўся ў Фэйсбуку вядомы блогер Антон Матолька.

Аўтар гэтага твору вулічнага мастацтва невядомы.

Марыяна Шчоткіна была ініцыятарам адраджэння ў Беларусі савецкага закона “Аб дармаедстве”. Менавіта з яе падачы быў распрацаваны і прыняты вядомы дэкрэт прэзідэнта №3 “Аб перадухіленні сацыяльнага ўтрыманства”, паводле якога ўсе працаздольныя беларусы, не занятыя болей за 183 дні на год, павінны выплаціць дзяржаве збор у 20 базавых велічыняў. Выключэнне складаюць жанчыны ў дэкрэтным адпачынку і грамадзяне, якія стала жывуць за мяжой.

Дакумент ужо выклікаў хвалю пратэстаў у Мінску і ў рэгіёнах краіны. Усяго падатковая выявіла болей за 400 тысяч “дармаедаў”.