Вы тут

Віцэ-прэзідэнт ІІХФ: забарона Баскаву на ўезд у Латвію стала сюрпрызам

Дзмітрый Баскаў / pressball.by

"Гэта стала сюрпрызам. Гэта не акажа станоўчага ўплыву на арганізацыю турніру", — так віцэ-прэзідэнт IIHF Калерва Кумола пракаментаваў звесткі пра забарону кіраўніку Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыю Баскаву на ўезд у Латвію.

Ён заявіў, што не можа больш каментаваць на гэтую тэму, бо спярша павінен глыбей разабрацца ў сітуацыі, піша Tribuna.com.

Нягледзячы на зварот Латвіі ды шматлікія заявы беларускіх спартоўцаў ІІХФ дагэтуль не вырашыла, ці будзе яна пераносіць чэмпіянат свету з Беларусі. Наконт прычынаў такой затрымкі з рашэннем Кумола параіў спытацца ў прэзідэнта федэрацыі Рэне Фазеля

Скандал з Дзмітрыем Баскавым пачаўся пасля смерці Рамана Бандарэнкі, збітага на Плошчы Перамен 11 лістапада. На наступны дзень 31-гадовы мінчук памёр, не прыходзячы ў прытомнасць. Сярод нападнікаў, ад якіх пацярпеў Бандарэнка, пабачылі людзей, падобных да Баскава і кікбаксёра Дзмітрыя Шакуты. Пасля гэтага Латвія ўнесла іх абодвух у свой "чорны спіс". 

Баскаў толькі праз пяць дзён пасля смерці Бандарэнкі выступіў з каментаром, у якім заявіў, быццам яго вінавацяць толькі за яго палітычную пазіцыю. 

Чэмпіянат свету па хакеі прызначаны на травень 2021 года ў Беларусі і Латвіі. Пасля таго, як беларускія ўлады адказалі жорсткімі рэпрэсіямі на мірныя мітынгі, Латвія выступіла за перанос беларускай часткі чэмпіянату ў іншую краіну. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.