В'етнамскія кінолагі пройдуць стажыроўку ва ўнутраных войсках Беларусі

Стажыроўку ў кіналагічным цэнтры ўнутраных войскаў МУС Беларусі сёлета будуць праходзіць в'етнамскія кінолагі.

Паводле словаў камандуючага ўнутраных войскаў Валерыя Гайдукевіча, з далёкай азіяцкай краіны з гэтай мэтай прыедзе 10 чалавек.

Нагадаем, летась у Беларусі праходзілі навучанне больш за 70 сапёраў з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. А ў спецыяльным атрадзе хуткавага рэагавання стажыраваліся каля 25 спецыялістаў з Катара.

Інтэрфакс