Вы тут

Верталёт МНС даставіў у Мінск падлетка, які атрымаў электратраўму пад Мсціславам

У верталёце быў медыцынскі модуль / @minzdravbelarus

Верталёт МНС Мі-8 даставіў у Мінск у Рэспубліканскі апёкавы цэнтр у Бальніцы хуткай меддапамогі падлетка, які атрымаў электратраўму пад Мсціславам. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, у пацярпелага апёкі рознай ступені цяжкасці — да 70%. Першую дапамогу яму аказалі ў мсціслаўскай бальніцы, а пасля прынялі рашэнне перавезці падлетка ў сталіцу.

Верталёт быў з медыцынскім модулем, які прызначаны для аказання кваліфікаванай меддапамогі пацярпелым на шляху ў медустанову. Ён выкарыстоўваецца з 2017 года, абсталяваны рознай апаратурай, у тым ліку апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх. На сайце ратавальнікаў змешчаны фотарэпартаж.

Прэс-служба Следчага камітэта паведамляе, што 16-гадовы хлопец атрымаў электратраўму ўдзень 22 красавіка на рыбалцы ў Мсціслаўскім раёне. Падчас перасоўвання ўздоўж берагу ён зачапіў вудай высокавольтны кабель. Ад электрынага разраду на ім загарэлася адзенне. Рыбакі, якія былі побач, аказалі першую дапамогу і выклікалі медыкаў.

@minzdravbelarus

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.