Вернэр Херцаг і Дэвід Лінч будуць працаваць разам

Два выбітных рэжысёра - Вернэр Херцаг і Дэвід Лінч - расказалі ў Канах пра праект сумеснага фільма пад назвай "My Son, My Son" ("Сын мой, сын мой"). Паводле паведамлення The Hollywood Reporter, фільм будзе здымацца на лічбу, пачатак працы папярэдне прызначаны на сакавік 2009 года. Праходзіць ён будзе на абтоках Каранада, размешчаных недалёка ад Сан-Дыега.

Выбар здымачнай пляцоўкі невыпадковы: дзеянне карціны заснавана на рэальных падзеях, якія адбыліся ў Сан-Дыега.

Галоўны герой карціны, жыхар гэтага паўднёвакаліфарнійскага мегаполіса, забіў мячом сваю маці, кіруючыся трагедыяй Сафокла.

The Hollywood Reporter таксама піша, што кінакампанія Дэвіда Лінча Absurda прадзюсуе новы фільм Алехандра Хадароўскага, у якім будуць здымацца Азія Арджэнта, Удо Кір, Нік Нольтэ і Мэрылін Мэнсан.

Фота: www.daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі