Венгрыя адмовілася выдаваць у Мінск валанцёра з Акрэсціна

Венгрыя адмовілася выдаваць у Мінск валанцёра з Акрэсціна

Венгрыя адмовілася выдаваць Беларусі валанцёра з Акрэсціна, затрыманага праз Інтэрпал. Разбіральніцтва доўжылася больш за 4 месяцы і скончылася на карысць Валянціна Уласіка.

Цяпер актывіст на волі, у бяспецы і неўзабаве зможа сустрэцца са сваякамі, паведамляе "Цэнтр беларускай салідарнасці".

Уласіка затрымалі ў ліпені 2021 года. Венгерскія праваахоўнікі высадзілі яго з цягніка, якім ён ехаў на адпачынак з Харватыі, і арыштавалі. Прычынай арышту назвалі тое, што Беларусь падала яго ў міжнародны вышук праз Інтэрпал. Гэта быў адзін з прыкладаў таго, як беларускія сілавікі выкарыстоўваюць Інтэрпал дзеля палітычнага пераследу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі